Заўтра ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрываецца 15-ы юбілейны Сусветны кангрэс рускай прэсы

18 июня 2013

Знакавая падзея не толькі для беларускіх журналістаў, але і для сусветнага медыйнага рынку. 2 сотні вядомых медыяперсон з больш як 60 краін свету ад ЗША і Канады да Кітая і Аўстраліі абмяркуюць перспектывы рускамоўнай інфармацыйнай прасторы. Час і месца кангрэса выбраныя невыпадкова - арганізатары ўшануюць трагічную дату пачатку Вялікай Айчыннай вайны непасрэдна ў Брэсцкай крэпасці. Сярод тэм, па якіх вызначаныя дыскусіі, - развіццё новай прэсы, талерантнасць да рускай мовы і культуры ў краінах знаходжання, воля СМІ і ўзаемадзеянне з так званымі новымі сацыяльнымі медыя. Як адзначылі ўдзельнікі кангрэса, канкурэнцыі з інтэрнэт-кантэнтам яны не баяцца, хутчэй, успрымаюць Сетку як новую магчымасць і новую аўдыторыю.


Форум прафесіяналаў прадоўжыцца 4 дні і стане адным з самых масавых за ўсю гісторыю правядзення кангрэса. Дарэчы, да Мінска яго прымаў Неапаль. У розныя гады прадстаўнічы форум рускай прэсы праходзіў у Расіі, Украіне, ЗША, Германіі і Ізраілі. Па выніках юбілейнага беларускага кангрэса арганізатары спадзяюцца сфарміраваць стратэгію развіцця рускамоўных СМІ ў свеце на найбліжэйшыя гады.