Заўтра ў метро будзе праведзена талоннае абследаванне

10 марта 2015

Пасажыраў сталічнага метро чакае вялікі перапіс. Ужо заўтра будзе праведзена талоннае абследаванне. Наведвальнікам прапануюць спецыяльны рэгістрацыйны талон, які пры выхадзе трэба будзе здаць. Паводле слоў спецыялістаў, гэта дапаможа атрымаць звесткі аб загружанасці метро на працягу дня. Папярэдняе абследаванне пасажырапатокаў Мінскага метрапалітэна праводзілі 12 гадоў назад. Паводле яго вынікаў скарацілі графік руху цягнікоў у гадзіну пік.