Заўтра ў Беларусі стартуе сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў

9 сентября 2016

Вулічны гандаль свежым ураджаем разгорнецца ў сталіцы. Будзе задзейнічана 14 мінскіх пляцовак, у тым ліку каля Палаца спорту і "Чыжоўка-Арэны". Сваю прадукцыю мінчанам прапануюць больш за тысячу вытворцаў. Гандляваць сезонным таварам будуць і фермеры. Гараджане змогуць набыць не толькі свежую агародніну, але і мясную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, розныя саленні. Як паведаміў нашаму тэлеканалу міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю, цэны на восеньскіх кірмашах будуць ніжэйшымі за рыначныя. Акрамя таго, ведамства патрабуе ад прадаўцоў павышаць культуру абслугоўвання пакупнікоў.

Уладзімір Калтовіч, Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Цэны ніжэйшыя каля 20-15 %, чым у рознічных гандлёвых прадпрыемствах. І хацелася б адзначыць, што мы дамовіліся з вытворцамі, з фермерамі, што 10-11 чысла гэта такі першы знакавы вялікі кірмаш сталіцы. Ён пройдзе па цэнах вытворцаў, г.з. гандлёвыя надбаўкі ўстанаўлівацца не будуць. Акрамя таго, на прадпрыемствах горада пройдуць распрадажы тавараў лёгкай прамысловасці, культурна-бытавога прызначэння. Так што мінчане падрыхтавалі добрае свята".

У цэлым сталіца для сельгаскірмашоў выдзеліла амаль дзве сотні пляцовак. Гандаль сезоннай агароднінай, мясной і малочнай прадукцыяй будзе праходзіць кожныя выхадныя. Паступова да восеньскага вулічнага гандлю далучацца і рэгіёны Беларусі.