Заўтра ў Беларусі пройдзе агульнарэспубліканскі суботнік

19 апреля 2013

Краіна рыхтуецца да генеральнай уборкі. Заўтра ў Беларусі пройдзе агульнарэспубліканскі суботнік. Мільёны школьнікаў, студэнтаў, рабочых і чыноўнікаў выйдуць на падрыхтоўку вуліц і двароў да вясны. У чым асаблівасць цяперашняга суботніка і на што пойдуць выручаныя грошы?


Якаў Бута больш падрабязна. Сёлета ўдзельнікам агульнарэспубліканскага, ужо амаль майскага суботніка прыйдзецца прыбіраць рэшткі снегу. Ёсць такія двары, дзе з 4 бакоў дамы і там павольна растае снег. Трэба будзе яго варушыць. Тое, чаго не было летась. Значна ж звыклы фармат суботніка працяглая зіма не змяніла - заўтра будуць добраўпарадкоўваць газоны, фарбаваць гульнявыя пляцоўкі і высаджваць дрэвы. Найбольш актыўна абяцаюць папрацаваць у Савецкім раёне Мінска - ён самы маладзёжны. Больш  за 8 тысяч студэнтаў, пераважна БДУІРа. Нягледзячы на непрацоўныя спецыяльнасці лапаты ў руках трымаюць не горш за камп'ютарныя мышкі. Айцішнікі - самыя лепшыя аратыя. Ім надакучае сядзець за камп'ютарам. Яны з радасцю выходзяць на працу. Суботнік пройдзе па ўсёй краіне. У Магілёве асноўны дэсант работнікаў высадзіцца на тэрыторыі гарадской бальніцы хуткай меддапамогі. Там зараз  глабальная рэканструкцыя. Лішнія рабочыя рукі  не перашкодзяць. У цэлым на добраўпарадкаванне ў Магілёўскай вобласці выйдуць больш за 400 тысяч чалавек. Акрамя гарадской бальніцы хуткай дапамогі яшчэ ёсць шэраг аб'ектаў, на якіх будуць сканцэнтраваныя работы. Гэта Быхаў, таму што мы рыхтуемся да Дня пісьменства. Гэта абласная дзіцячая бальніца. Гэта два аб'екты ў Бабруйску. Тая палова грошай, якая пойдзе ў бюджэт, будзе накіраваная на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў. Другая ж палова заробленых грошай традыцыйна пойдзе ў рэспубліканскі бюджэт. Сёлета яе выдаткуюць на закупку 30 сучасных рэанімабіляў. Усяго на генеральную ўборку толькі ў Мінску заўтра выйдуць амаль 650 тысяч чалавек: школьнікі, студэнты, рабочыя і чыноўнікі. Актыўная праца на большасці пляцовак пачнецца ў 9 раніцы.