Заўтра ў Беларусі апошні дзень перапісу насельніцтва

29 октября 2019

Перапіс насельніцтва ў Беларусі выйшаў на фінішную прамую. У цэнтральным рэгіёне ўдзел у кампаніі прынялі ўжо звыш 90 працэнтаў насельніцтва. Прычым чвэрць  запоўнілі анкеты ў інтэрнэце. І гэта даволі высокі паказчык. Да астатніх па месцы жыхарства яшчэ сёння і заўтра будуць прыходзіць перапісчыкі. Працягваюць працаваць і стацыянарныя пункты ў кожным райцэнтры вобласці штодня з 9 раніцы да 8 вечара. 

Нагадаем, заўтра ў Беларусі апошні дзень перапісу насельніцтва.