Заўтра ў Беларусі чакаюцца моцныя ліўні і парывісты вецер

23 сентября 2018

Непагадзь прыйдзе і ў Беларусь. Заўтра ў краіне аб'яўлена штармавое папярэджанне. Чакаюцца моцныя ліўні і парывісты вецер, месцамі да 27 метраў за секунду. Днём да плюс 15, уначы да 12 цяпла. У аўторак характар надвор'я захаваецца. З серады вятры сціхнуць, але дажджы не спыняцца. Увесь тыдзень будзе мокра і пахмурна.