Заўтра ў Беларусі адзначаць Дзень пагранічніка

27 мая 2018

Выступленні кінолагаў, дэманстрацыя тэхнікі, амуніцыі і воднага транспарту. Сёння ў парку Горкага праходзяць забаўныя мерапрыемствы да Дня пагранічніка і стагоддзя пагранічнай службы.

Гледачы могуць убачыць будні тых, хто штодня стаіць на варце беларускіх меж: вызваленне заложнікаў, рукапашны бой і праца чатырохногіх напарнікаў. Таксама працуе фотазона, дзе можна сфатаграфавацца ў вобразе пагранічніка і, вядома, палявая кухня. А для самых актыўных падрыхтавалі шэраг сілавых конкурсаў, галоўны прыз якіх - катанне на катары.

Святочная праграма прадоўжыцца да 16:00. Тыя, хто яшчэ не паспеў наведаць мерапрыемства, змогуць зарадзіцца добрым настроем, паслухаць ваенныя песні і паглядзець паказальныя выступленні. Дзень пагранічніка ў Беларусі адзначаць ужо заўтра.