Заўтра ў Беларусь вернецца спякотнае і сухое надвор'е

23 Ліпеня 2019

Сярэдняя тэмпература паветра днём у цэнтральным рэгіёне - да дваццаці чатырох са знакам "плюс", увечары месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Падобны прагноз і на чацвер - да дваццаці трох з дажджом. А ўжо з пятніцы ўсталюецца цёплае надвор'е ў асноўным без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, а днём магчымыя навальніцы. Уначы слупок тэрмометра будзе ў дыяпазоне ад плюс дзесяці да плюс сямнаццаці, днём стане цяплей - 23-29 градусаў.