Пра галоўнае за тыдзень у "Галоўным эфіры"

5 мая 2018

Што пасеем, то і пажнем. Як сёння складваюцца ўмовы на сусветных рынках, і як гэта ўплывае на эканоміку ўсёй краіны. Нарада па вырашэнні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Пра гэта і не толькі заўтра а дзявятай гадзіне вечара ў "Галоўным эфіры".

Эканоміка. Нарада па бюджэце

Гаварыць аб бюджэце з лічбамі на руках і бачыць чалавека за кожнай лічбай. Якая сума ў разліковым лістку краіны і што акажацца ў кашальку беларуса?

Наркотыкі

Галоўная каштоўнасць - чалавечае жыццё. Сюжэт пра тое, як пра гэта забылі. Будуем плаціну ад цунамі дурнап'яну, ці паставіць заслон наш жорсткі закон. Беларускае заканадаўства хаця і жорсткае, але эфектыўнае. Наш карэспандэнт дабіваецца праўды ў гісторыі з прадаўцамі лжывых мрой.

"Еўрабачанне".

Тэмы, якія прагучаць, глядзі і слухай у эфіры ў гэтую нядзелю.