Заўтра ў 8 вечара шоу "Макаёнка, 9"

15 февраля 2019

Чаго хочуць мужчыны, пра што думаюць і... у што гэта выліваецца. Кожная іх работа прыносіць задавальненне і трошачкі дапамагае зразумець сябе.

"Квартэт І" на шоу "Макаёнка, 9" падзеліцца ўражаннямі ад удзелу ў здымках новай камедыі "Гучная сувязь". Гэта расійская адаптацыя італьянскага кінахіта "Ідэальныя незнаёмцы". Пра кіно і не толькі - шчырыя адказы на самыя хвалюючыя пытанні. Ужо заўтра ў 8 вечара на "Макаёнка, 9".