Заўтра сталічная Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

26 сентября 2013

Праваахоўнікі яшчэ раз нагадаюць веласіпедыстам і пешаходам аб неабходнасці мець пры сабе святлоадбівальныя элементы. Як вядома, часцей за ўсё ДТЗ з удзелам пешаходаў здараюцца ў цёмны час. Тым больш што з надыходам асенне-зімовага перыяду аварыйнасць павялічваецца.


Таццяна Харлінская, кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама: Выкарыстанне флікера - гэта абавязковае правіла дарожнага руху. І калі чалавек не выкарыстоўвае флікер у цёмны час сутак, ідучы па краі праезнай часткі, прадугледжана папярэджанне або штраф ад адной да трох базавых велічынь. Мы рэкамендуем усё ж пазначаць у цёмны час сутак, таму што гэта не толькі сэканоміць грошы, але і шмат у чым можа выратаваць жыцці.



Дарэчы, такая дробязь як флікер, зніжае рызыку наезду транспарту на пешахода на 85%.