Заўтра слупкі тэрмометраў паднімуцца да плюс 11 градусаў

10 марта 2014

На працягу тыдня сонечныя дні працягнуць радаваць мінчан і жыхароў цэнтральнага рэгіёну. Ужо заўтра слупкі тэрмометраў паднімуцца да плюс 11 градусаў. Самымі цёплымі днямі чакаюцца чацвер і пятніца. У Мінску і вобласці будзе да 13 градусаў цяпла. Аднак на выхадных надвор'е сапсуецца. Уладу возьме актыўны паўночнаатлантычны цыклон, які прынясе парывісты вецер і мокры снег.


На наступным тыдні пахаладанне працягнецца. Такім чынам, пачынаючы з нядзелі, надвор'е паступова вернецца да сваёй кліматычнай нормы.