Заўтра стартуе цэнтралізаванае тэстыраванне

13 июня 2013

Гэтая ноч будзе неспакойнай для шматлікіх маладых людзей. Уступная кампанія пераходзіць у вырашальную стадыю, і заўтра стартуе цэнтралізаванае тэстыраванне. Першае выпрабаванне па беларускай мове, якое пройдуць 34 тысячы чалавек. Рэкардсменам сярод прадметаў стала руская мова. Яе выбралі без малога 84 тысячы былых выпускнікоў. Тэстыраванне прадоўжыцца два тыдні, за гэты час усе ахвочыя змогуць адказаць на пытанні па 14 прадметах. Па-свойму да іспытаў рыхтуюцца і дзяржорганы. І вось адзін з галоўных напамінаў.