Заўтра стартуе новае інтэлектуальнае шоу "На вылет!"

30 марта 2019

Белтэлерадыёкампанія гатовая да вялікай прэм'еры. Роўна дзень застаецца да старту новага інтэлектуальнага шоу медыяхолдынга "На вылет!".

Тэлевіктарына падзелена на пяць тураў, у якіх эрудытам неабходна даць слушныя адказы на пытанні вядучага шоу. Прызавы фонд гульні складзе дзве тысячы беларускіх рублёў. Стаць удзельнікам бітвы інтэлектаў можа цалкам любы ахвотнік, які дасягнуў 18 гадоў. Каб патрапіць у студыю і пазмагацца за прыз, неабходна зарэгістравацца. Зрабіць гэта можна і анлайн, запоўніўшы форму на сайце медыяхолдынга tvr.by.

Прэм'ера інтэлектуальнага шоу "На вылет!" на першай кнопцы ўжо заўтра. Каму дастанецца грашовы прыз, даведаемся ў ранішнім эфіры "Беларусь 1". Пачатак першай гульні ў 10:45.