Заўтра стартуе акцыя "Хуткасць"

25 июля 2019

Увага вадзіцелям. У гэтыя дні ліхачы будуць на асаблівым кантролі ДАІ вобласці. Ужо заўтра стартуе акцыя "Хуткасць". Пад пільнай увагай ажыўленыя магістралі, а таксама складаныя і небяспечныя ўчасткі дарог, дзе часта адбываюцца ДТЗ. Узмоцнены нагляд будзе ажыццяўляцца з дапамогай стацыянарных і мабільных камер відэяфіксацыі, а таксама прыбораў "Бінар". Дарэчы, за парушэнні правілаў прадугледжаны штраф ад 25,5 да 250 рублёў. А за паўторнае парушэнне на працягу года можна пазбавіцца вадзіцельскага пасведчання да аднаго года.