Заўтра пройдуць прамыя тэлефонныя лініі

5 января 2018

Заўтра ў краіне пройдуць прамыя тэлефонныя лініі. Іх правядуць кіраўнікі дзяржорганаў. З 9 раніцы і да паўдня на сувязь з грамадзянамі выйдуць міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, міністр фінансаў Уладзімір Амарын і старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў.

Па традыцыі ў суботу на сувязь з грамадзянамі выйдуць і намеснікі старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікі спраў. Нагадаем, прамыя тэлефонныя лініі ў сталіцы і абласцях будуць працаваць да паўдня.