Мадэрнізаваны сайт Белтэлерадыёкампаніі

25 января 2015

З ранейшым іменем, але ў новым афармленні. Ужо заўтра сваіх наведвальнікаў сустрэне мадэрнізаваны сайт Белтэлерадыёкампаніі. Сёлета tvr.by адзначае свой 15-гадовы юбілей. Сайт зменіць знешні выгляд і стане больш адаптыўным. Рэсурс сам падстройваецца пад мабільнае прыстасаванне або персанальны камп'ютар.

Зараз глядзець усе праекты Белтэлерадыёкампаніі ў Інтэрнэце стане больш зручна. Прычым не толькі архіўныя. Асаблівую ўвагу на сайце надалі зваротнай сувязі. Зараз кожны карыстальнік можа не толькі паглядзець відэа, але і даслаць сваё ўласнае. Такім чынам, гледачы таксама могуць далучыцца да працэсу стварэння навін.