Заўтра па традыцыі беларусы могуць звярнуцца на прамыя тэлефонныя лініі

19 апреля 2019

У Беларусі працягваюцца асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрасоб у Савеце Міністраў кіраўнікамі міністэрстваў і дзяржкамітэтаў.

Сёння праблемы беларусаў будзе вырашаць міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. На наступным тыдні  24 красавіка на пытанні адкажа міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, 26 -  міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. Асабісты прыём ажыццяўляецца, як правіла, па папярэднім запісе.
Заўтра па традыцыі беларусы могуць звярнуцца на прамыя тэлефонныя лініі. Да паўдня на сувязь выйдуць намеснікі старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў. Так, у Мінаблвыканкаме на пытанні грамадзян адкажа намеснік старшыні Іван Маркевіч, у сталічнай мэрыі - намеснік старшыні Аляксандр Крапак.