Надвор'е паляпшаецца, слупкі тэрмометраў падымаюцца. А тым часам у работнікаў выратавальнай станцыі на Заслаўскім вадасховішчы працы толькі прыбаўляецца. Сачыць за бяспекай адпачывальнікаў на Мінскім моры - задача не заўсёды простая. Прапісныя правілы паводзінаў на вадзе так часта ігнаруюцца.
Кантроль бяспекі на вадзе сталіцы ажыццяўляе инспекцыя па маламерных суднах. Летась яна была далучаная да Міністэрства па надзвычайных справах. І нездарма: законы і адказнасць, што існуюць для суднавадзіцеляў сёння, недастаткова жорсткія.
Законы і правілы ствараюцца для бяспекі найперш саміх суднавадзіцеляў. Так, юныя яхтсмены іх добра ведаюць. Навучэнцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі - надзея беларускага паруснага спорту. З іх ліку - 15-гадовы яхтсмен Максім Валькоў.
І ў спорце, і падчас адпачынку самае галоўнае - бяспека. Гэта павінны ведаць усе без выключэнняў суднавадзіцелі.
Кожнае судна павінна мець адпаведныя дакументы: суднавы білет і пасведчанне на права кіравання. Выратавальная камізэлька таксама неабходны атрыбут. Але часам суднакіроўцы ігнаруюць гэтыя правілы.
Таму мы вырашылі знянацку праверыць аднаго з яхтсменаў. Маторная лодка інспектараў і папераджальная сірэна яго не спужалі. Бо мужчына, як аказалася, усе правілы і законы выдатна ведае. І няўхільна выконвае іх ўжо шмат гадоў.
Кожны суднавадзіцель часта адказны не толькі за сваё жыццё, але і за сваіх пасажыраў. Таму толькі ўвага і бездакорнае выкананне ўсіх правілаў можа гарантаваць бяспеку на вадзе.














