Заўтра ноччу ападкі моцныя, раніцай магчымы галалёд

13 ноября 2017

І да ўвагі вадзіцеляў - тыдзень пачаўся складанымі ўмовамі надвор'я. Мокры снег, дождж і парывісты вецер - у прагнозах і на наступныя дні. Заўтра ноччу ападкі моцныя, раніцай магчымы галалёд. Такое надвор'е вызначаць атмасферныя франты з паўднёвага захаду Еўропы. Пры гэтым дзённая тэмпература паветра крыху вышэй за кліматычную норму - да шасці з плюсам.

Пахмурнае надвор'е захаваецца мінімум да канца тыдня. У выхадныя дзённая тэмпература паветра будзе вагацца ад нуля да плюс пяці градусаў.