Заўтра будзе першая суперпоўня гэтага года

15 октября 2016

Спадарожнік нашай планеты пройдзе па адным з найбліжэйшых да Зямлі ўчасткаў арбіты. Пры ясным надвор'і падчас гэтай з'явы можна будзе разглядзець контуры рэльефу Месяца, а праз бінокль нават кратары і месяцовыя моры. Наступная суперпоўня чакаецца 14 лістапада, а апошняя - 14 снежня. Згодна з падлікамі астраномаў, перыядычнасць падзеі ў сярэднім складае 144 дні.