Заўтра пачынаюцца спаборніцтвы па пажарна-выратавальным спорце

12 сентября 2019
Ля Палаца спорту ўжо разгарнулі сваю пляцоўку сталічныя ратавальнікі. Заўтра пачынаюцца спаборніцтвы па пажарна-выратавальным спорце. За званне лепшага пазмагаюцца супрацоўнікі МНС з усёй краіны. У праграме штурм пажарных лесвіц і паласа перашкод. Назіраць за чэмпіянатам мінчан запрашаюць ў пятніцу і  суботу  з 14:00 да 18:00.