Заўтра анлайн-канферэнцыя з першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрыем Шадко

29 июля 2015

Якасць і гук - неад'емныя характарыстыкі тэлевізійнага эфіру. Сёння ўсе каналы краіны вяшчаюць у лічбавым фармаце. Хоць Беларусь адмовілася ад аналагавага тэлебачання, кабельныя аператары ўсё яшчэ падаюць да яго доступ. З якімі праблемамі сутыкнуліся тэлегледачы пры пераходзе на новы фармат вяшчання і наколькі адладжана сістэма працуе зараз? На пытанні адкажа першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко. 

Глядзіце анлайн-канферэнцыю заўтра ў 14.00, а пытанні можна задаваць ужо зараз на сайце tvr.by.