Заўтра на Магілёўшчыне стартуе новы сезон Кубка Беларускай федэрацыі біятлона

31 июля 2020
Геаграфія спаборніцтваў з кожным годам пашыраецца: так, чацвёртаму розыгрышу Кубка БФБ  старт будзе дадзены ў Чавусах. Турніры такога маштабу тут пройдуць упершыню. Горад для дэбютных гонак выбраны нездарма, менавіта тут прайшла маштабная рэканструкцыя мясцовага спарткомплекса, цырымонія адкрыцця якога заўтра і адбудзецца. 
Наш спартыўны аглядальнік Станіслаў Ліпскі ў гэтыя дні працуе на ўсходзе Беларусі - яму слова.