Заўтра на "Беларусь 1" суботняе шоу "Макаёнка, 9"

1 февраля 2019

Хто толькі не хоча паехаць на "Еўрабачанне" - разбіраем відэавізітоўкі ўдзельніц адбору. А таксама чаго варта перамога, якую выкралі? Як беларускі велагоншчык Яўген Каралёк адрэагаваў на памылку суддзяў, наш відэадказ усім арганізатарам і арбітрам. А яшчэ дзіўная сустрэча тых, хто потым застаецца сам-насам са сваім смартфонам. Унікальная мадэль дня ўсіх выпускнікоў. І галоўная страва студзеня - Рыбка, якая здзівіла ўсіх. Заўтра ў студыі "Макаёнка, 9".