Заўтра міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены рэжым працы

1 июля 2014
Заўтра, напярэдадні Дня Незалежнасці міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены рэжым працы. Усе канцэртныя пляцоўкі, гарадскія скверы возьмуць пад асаблівы кантроль у тым ліку брыгад хуткай меддапамогі і нарадаў МНС. Толькі ў раёне стэлы Мінск - горад-герой усталююць 105 кантрольна-прапускных пунктаў, дзе пры дапамозе стацыянарных і ручных металадэтэктараў будуць надглядаць адпачывальнікаў. Пералікі забароненых прадметаў размесцяць на стэндах ля кожнага КПП. Нагадваем, прыносіць з сабой грувасткія, колюча-рэжучыя прадметы і напоі ў шкляной тары забаронена.