Заўтра з Юрмалы вернуцца 140 беларускіх дзяцей

20 марта 2020
Заўтра на радзіму вернуцца яшчэ 140 нашых дзяцей! Яны едуць з санаторыя "Беларусь" у Юрмале. Раней пасольства Беларусі ў Латвіі ўжо дапамагло вярнуцца дахаты больш як 100  грамадзянам нашай краіны. Сёння міністр замежных спраў Латвіі ў тэлефоннай размове сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем падзякаваў Беларусі за магчымасць транзіту сваіх грамадзян праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Пытанні вяртання беларусаў з Літвы і літоўцаў з Беларусі  Макей таксама абмеркаваў у тэлефоннай размове з кіраўніком літоўскага знешнепалітычнага ведамства Лінасам Лінкявічусам.