Заўтра днём +12 +17

16 октября 2017

Залатая восень! Да канца тыдня ў Мінскай вобласці цёпла і амаль без ападкаў. Антыцыклон з паўднёвага захаду Еўропы прынёс надвор'е, больш характэрнае для другой паловы верасня. Тэмпературны фон на 5-6 градусаў вышэйшы за норму. Заўтра днём +12 +17. А ў сераду ў паўночных раёнах Мінскай вобласці да 20 градусаў цяпла.

Бліжэй да выхадных стане халадней. У пятніцу ў некаторых раёнах магчымы ападкі. Тэмпература паветра ўдзень 11-14, ноччу ад 4 да 10 градусаў цяпла.