Заўтра будзе арганізаваны транспарт да аэрадрома Баравая

20 июня 2014
На аэрадроме Баравая заўтра пройдзе авіяшоу, прымеркаванае да 80-годдзя аэраклуба. Гледачы ўбачаць скачкі парашутыстаў з элементамі купальнай акрабатыкі.

А каб усе ахвочыя змаглі дабрацца да месца падзеі, своечасова будзе арганізаваны рух двух экспрэсных аўтобусаў пад нумарамі 911-Э і 913-Э. Яны будуць адпраўляцца ад станцыі метро Усход і Маскоўская з васьмі да дваццаці гадзін. Дарэчы, пачнецца праграма ў дзесяць гадзін раніцы. Уваход свабодны.