Заўтра беларусы змогуць задаць пытанні міністру культуры Анатолю Маркевічу

1 декабря 2020

У Беларусі працягваецца работа са зваротамі грамадзян. Заўтра беларусы змогуць задаць пытанні міністру культуры Анатолю Маркевічу. Акрамя прамой тэлефоннай лініі будзе арганізаваны прыём грамадзян. Звязацца з міністрам можна будзе з 9 да 11 раніцы. А пасля міністр адкажа на пытанні пры асабістай сустрэчы. Прыём пройдзе па папярэднім запісе.