Заўтра за мір і росквіт нашай краіны беларусы змогуць зноў прыняць удзел у патрыятычным аўтапрабегу. Калона аўтамабілістаў з нацыянальнай сімволікай адправіцца з Мінска ў 10 раніцы. Да акцыі можна далучыцца на ўсім працягу маршруту. Ён пралягае праз Ракаў, Валожын, Іўе, Ліду, Шчучын, Скідаль і Гродна.
Удзельнікаў аўтапрабегу чакае экскурсія па Лідскім замку і ўскладанне кветак да Вечнага агню на Кургане Неўміручасці. Фінальным пунктам маршруту стане горад Гродна, дзе ўдзельнікі акцыі закладуць алею "За адзіную Беларусь!" ля Кургана Славы і ўскладуць кветкі ля брацкай магілы воінаў і партызан у парку імя Жылібера. Для ўсіх таксама правядуць экскурсіі па славутасцях горада.
Заўтра беларусы змогуць зноў прыняць удзел аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!"
30 октября 2020













