Завод "БелДжы" святкуе свой другі дзень нараджэння

16 ноября 2019

На засваенне новых рынкаў збыту накіраваная і актыўная праца на заводзе "БелДжы". З моманту старту вытворчасці кампанія ўпэўнена ўвайшла ў першую пяцёрку па продажах на рынку, пацясніўшы знакамітых канкурэнтаў. З'явіліся рабочыя месцы, новыя спецыяльнасці ў навучальных установах для машынабудаўнічай сферы. Брэнд стаў вядомым. У гэтыя дні "БелДжы" святкуе свой другі дзень нараджэння!

Аб гісторыі поспеху і перспектыўных задачах беларускага аўтамабіля матэрыял Яўгена Калаура.

Барысаў. 17 лістапада 2017 года. Старт вытворчасці завода "БелДжы" дае асабіста Кіраўнік дзяржавы. Амбіцыйны праект адкрываў дарогу да стварэння нацыянальнага аўтамабіля. У скептыкаў былі сумненні. Бо побач з нашай краінай - Расія, а там - АўтаВАЗ. І канкурыраваць з гігантам машынабудавання будзе даволі складана. З іншага боку, Geely займае 13 месца па аб'ёме продажаў у свеце і з'яўляецца найбуйнейшым кітайскім прадаўцом. А значыць - брэнд вядомы. І ўсе перадумовы для паспяховага развіцця беларускага завода ёсць.

Народны аўтамабіль

Тры версіі аўтамабіля і некалькі колеравых адценняў - яшчэ два гады таму выбар быў невялікі. Аднак рынак дыктаваў свае ўмовы. Напрыклад, у расійскага канкурэнта былі аўтамабілі з рознымі рухавікамі, і фарбаваліся яны ў 20 розных адценняў. У такіх умовах "БелДжы" зліваўся з агульнай масай. За якасцю сочаць і з дапамогай спецыяльных чып-этыкетак. Яны мацуюцца ў пярэдняй частцы аўтамабіля. Менавіта на гэты белы прамавугольнік запісваецца інфармацыя аб усіх этапах зборкі. Пад такім множным кантролем з канвеера кожныя суткі сыходзяць 100 новых аўто.

Сёння на заводзе працуюць больш як 1500 чалавек, ужо праз два месяцы прадпрыемства плануе выходзіць на поўную магутнасць і вырабляць да 30 тысяч аўтамабіляў за год. Бізнес-мадэль прадуманая наперад. Асноўны вектар экспарту - Расійская Федэрацыя. Маржынальнасць кірунку - толькі сёлета больш як $100 млн. Зрэшты, разлічваюць не толькі на рынак ЕАЭС, але і на больш прэміяльны рынак Еўрасаюза.

Заводу "БелДжы" спаўняецца 2 гады

Так, перамовы з Арменіяй, Таджыкістанам і Казахстанам - у стадыі завяршэння. Вядзецца дыялог з Польшчай, Літвой і Сербіяй - аднак ёсць умова. На гэтыя рынкі, неабходныя маторы экалагічнага стандарту Еўра 6. І прадпрыемства гатова мадэрнізаваць бензінавыя рухавікі, стаўка робіцца і на газавае абсталяванне. Што датычыцца імпартазамяшчэння, то адзнаку ў 50% айчынных запчастак пераадолелі ўжо даўно. Каб і далей расці, неабходна працаваць над лакалізацыяй вытворчасці.

Хутка "БелДжы" здзівіць навінкай

На парадку і стварэнне ў "Вялікім камені" айчынных рухавікоў стандарту Еўра 6. У перспектыве гэта дасць айчыннаму заводу пастаянную пуцёўку ў Еўрасаюз. А ўжо вельмі хутка "БелДжы" мае намер здзівіць навінкай! На дарогах можна будзе сустрэць моладзевую мадэль - Gelly SX 11. Пілотная версія гэтага аўтамабіля ўжо сабраная на беларускім заводзе і праходзіць выпрабаванні. У серыйную вытворчасць гэты кросовер павінен выйсці ўжо ў наступным годзе.