У 22:20 ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі прагрымяць салюты. У Мінску залпы будуць дадзены з шасці агнявых пазіцый. Гэта парк Перамогі, ля вёсак Зацень і Навінкі, на тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1, а таксама ў мікрараёне Чыжоўка і ля ваеннага гарадка Уручча.