Завершыць урачыстыя мерапрыемствы 9 мая канцэрт тэлепраекта "Плошча Перамогі"

8 мая 2017

Яго рэпетыцыя адбылася напярэдадні. Урачыстасць абяцае быць сапраўды маштабнай. У мерапрыемстве задзейнічана 850 чалавек. Кульмінацыяй стане маляўнічае 3D-шоу. Мапінг-праекцыю з ключавымі момантамі Вялікай Айчыннай - ад абароны Брэсцкай крэпасці да вызвалення Мінска - пакажуць на будынках адразу за манументам Перамогі. Музычная частка канцэрта - за Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі. Завершыцца праграма "Плошча Перамогі" святочным феерверкам у 23:00. Прамая трансляцыя тэлепраекта на "Беларусь 1" - пачатак у 21:30.