Асноўную частку сельгасработ неабходна завяршыць да 7 лістапада. Гэта сёння прагучала ва ўрадзе, дзе прайшла селектарная нарада з рэгіянальнымі ўладамі. Дэталёва разгледзелі сітуацыю ў кожнай вобласці. Нарасціць тэмпы напярэдадні даручыў Прэзідэнт. Асаблівая ўвага і восеньскаму ўзворванню, каб быць з хлебам у наступным годзе (пра будучы ўраджай неабходна думаць зараз).
Добрыя паказчыкі па бульбе - па краіне засталося ўбраць лічаныя дзясяткі гектараў. Сёлета вырасла і ўраджайнасць кукурузы. Акрамя таго, аграрыі сабралі ўжо больш за 2 з паловай мільёны тон цукровага бурака. Актыўна ўбіраюць і агародніну. Галоўнае - укласціся ў тэрміны, не забываючы і пра якасць. Як ідуць работы на палях, раскажа Антон Малюта (відэа).













