Завяршыўся заключны адбор народнага шоу Я магу!

29 октября 2014

Яны ператвараюць ваду ў пясок і пішуць песні менш чым за дзве гадзіны. Другі і заключны адбор народнага шоу Я магу! завяршыўся ў Мінску. Творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі аб'ездзіла ўсю Беларусь у пошуках унікальных здольнасцяў. Канчатковы вердыкт журы пакуль не вынесла - імёны паўфіналістаў будуць вядомыя ў лістападзе.


Хто прэтэндуе на 100 мільёнаў беларускіх рублёў - ведае Ніна Мажэйка.


Яны сабраліся ў фае Маладзёжнага тэатра эстрады яшчэ да афіцыйнага старту кастынгу. Сапраўдны мікс з самародкаў. Прадстаўнікі самых розных узростаў і прафесій, а самае галоўнае, уменняў, прыйшлі сюды, каб даказаць, што могуць, на ўсю краіну.


Алена Спірыдовіч, заслужаная артыстка Беларусі, тэлевядучая, член журы шоу Я магу!: Мы шукаем людзей, якія нават не ўсім нам, а ў першую чаргу сабе могуць сказаць - я магу!. І зрабіць нешта такое, на што раней не адважваліся. Гэта вельмі важна. У жыцці зрабіць нейкі крок. І ўжо далей ісці вось з гэтым адчуваннем - я магу.


Некаторыя на мінскі кастынг прыходзілі па некалькі разоў. Спачатку камеры і сафіты бянтэжылі, але праз некалькі секунд людзі змяняліся. Дарэчы, Мілене да вялікай сцэны не прывыкаць - летась дзяўчынка ездзіла на дзіцячы конкурс Еўрабачанне. Для шоу Я магу яна злучыла ўсходнюю пластыку з сучаснай харэаграфіяй. Мышыная каралева з асабістым васалам.


Іскуі Абалян, спявачка, член журы шоу Я магу!: Проста не трэба баяцца атрымаць адмову, альбо не - з нашага боку. Калі мы хочам зрабіць цікавае шоу, мы павінны быць жорсткімі ў сваіх рашэннях, і вельмі дакладна разумець, для чаго мы адбіраем людзей, для якога шоу і што мы хочам гэтым сказаць.


А гэтых хлопцаў было чуваць яшчэ ў фае. Брутальнасці праекту надаў ансамбль казачай песні і танца Маці падабаецца. У касюцюмах качэўнікаў і ў шапках са штучнай воўны яны ледзь не сарвалі кастынг - апаратура была на мяжы, а мікрафоны зашкальвалі.


Ментальная магія, маніпуляцыя свядомасцю і жангліраванне з крыштальным шарам. На праекце юрыст становіцца жанглёрам, а трэнер па цяжкай атлетыцы - гітарыстам.


Пад тэлевізійную версію праекта скароцяць і час знаходжання на сцэне. Хронаметраж кожнага з нумароў не будзе перавышаць 3 - 3,5 хвіліны.


Рэжысёрам шоу прыйдзецца паўтарыць тур па краіне. Ужо ў лістападзе для тэлеэфіру будуць здымаць сюжэты-відэавізітоўкі ўдзельнікаў паўфіналу. Паралельна пачнуцца і першыя рэпетыцыі. Разам з канкурсантамі прафесіяналы адкарэкціруюць нумары. Некаторым з удзельнікаў нават прапануюць аб'яднацца. Напрыклад, танцорам або біт-баксёрам.