Завяршыўся традыцыйны суботні "тэлефонны марафон" з уладамі

31 января 2015

Прамыя тэлефонныя лініі з чыноўнікамі прайшлі сёння па ўсёй Беларусі. З 9 раніцы да 12 гадзін кіраўнікі рэгіёнаў і іх намеснікі імкнуліся вырашаць праблемы людзей. 

У Мінгарвыканкаме на зваротнай сувязі з мінчанамі была намеснік мэра Жана Бірыч. ЖКГ, жыллё, выплата зарплаты… Гэтыя тэмы, і не толькі, сталі сёння галоўнымі. Ключавое пытанне, якое хвалюе мінчан, будаўніцтва транспартнай развязкі на скрыжаванні Філімонава-Незалежнасці. Нагадаем, у рамках узвядзення шматфункцыянальнага комплексу група "Газпрам" абавязалася пабудаваць пуцеправод. Актыўная фаза пачнецца сёлета. Аб гэтым буйным транспартным праекце ўзгадваў Кіраўнік дзяржавы падчас адкрытага дыялогу з журналістамі і даручыў мінскім уладам не зацягваць рэалізацыю інвестпраекта.

Суботнія прамыя лініі прадоўжаць працаваць, абяцаюць выканаўчыя ўлады. Графік тэлефонных дзяжурстваў кіраўнікоў зацверджаны на паўгода наперад.