Завяршыўся першы этап тактычных манеўраў беларуска-расійскіх вучэнняў Захад-2013

23 сентября 2013

Сёлета Беларусь узаемадзейнічала з АДКБ па розных кірунках, у тым ліку ў палітычнай і ваеннай сферах. Зараз праходзяць беларуска-расійскія вучэнні Захад-2013. Учора завяршыўся першы этап тактычных манеўраў. Ваенныя адпрацавалі дзеянні па блакіраванні і знішчэнні незаконнага ўзброенага фарміравання, На другім этапе вучэнняў будзе адпрацоўвацца кіраванне войскамі ў выпадку ўзброенага канфлікту ў інтарэсах бяспекі Саюзнай дзяржавы.