Завяршыўся тыднёвы велапрабег у рамках акцыі Моладзь Беларусі і Расіі - будучыня Саюзнай дзяржавы

2 июня 2013

60 удзельнікаў, больш за 750 кіламетраў, каля дзясятка населеных пунктаў. Такі вынік тыднёвага велапрабегу ў рамках акцыі Моладзь Беларусі і Расіі - будучыня Саюзнай дзяржавы. Гэтым разам удзельнікаў сустракалі жыхары Смаленска, Вележа, Полацка, Шклова і іншых гарадоў. Падчас прыпынкаў праводзіліся дабрачынныя акцыі ў дамах-інтэрнатах, ускладаліся кветкі і вянкі да мемарыялаў. Канчатковым пунктам маршруту стаў мемарыял Буйніцкае поле. Удзельнікі велапрабегу правялі невялікі мітынг у памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай і ўсклалі кветкі.