Горача было гэтымі днямі і на палігоне Абуз-Лясноўскі. Там гэтым вечарам завяршыліся вучэнні міратворчых сіл АДКБ "Непарушнае братэрства - 2016". Асноўная задача - зладжанасць дзеянняў па падтрыманні міру ў рэгіёне, дзе ёсць узброены канфлікт. Беларускія міратворцы з калегамі з Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана адпрацавалі дзеянні па вызваленні заложнікаў, размініраванні тэрыторыі, ахове стратэгічных аб'ектаў, а таксама ўдзел у складзе мабільнага рэзерву.
Усяго на вучэннях "Непарушнае братэрства" былі задзейнічаны паўтары тысячы вайскоўцаў і тры сотні адзінак тэхнікі са складу Узброеных сіл, унутраных войскаў і паліцыі ўсіх 6 дзяржаў - удзельнікаў АДКБ.













