Сёння Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і Насірджан Юсупаў абмеркавалі дасягненні ў супрацоўніцтве паміж краінамі падчас дзелавой сустрэчы. Павелічэнне колькасці беларускіх прадпрыемстваў ва Узбекістане, значны рост тавараабароту паміж дзяржавамі, прырост колькасці ўзбекскіх студэнтаў у ВНУ нашай краіны і самае галоўнае - наладжванне цёплых узаемаадносін.
Завяршэнне дыпламатычнай місіі Насірджана Юсупава
Насірджан Юсупаў у сваю чаргу адзначыў, што вельмі ганарыцца плённасцю сумеснай працы з беларусамі і тым, што менавіта яму выпаў гонар стаць першым паслом Узбекістана ў нашай краіне. З асаблівай цеплынёй называе Беларусь другой радзімай. Такія прызнанні - адзін з галоўных паказчыкаў таго, што наша дзяржава рухаецца ў правільным напрамку.













