Завершанае расследаванне гучнай карупцыйнай справы Нафтана

1 марта 2016

Завершанае расследаванне гучнай карупцыйнай справы Нафтана, у якой замяшаныя намеснік генеральнага дырэктара і двое яго падначаленых. Сума ўрону - 46 мільярдаў рублёў. Па курсе Нацбанка на той час, калі ўчыняліся злачынствы, сума была эквівалентая 6-ці мільёнам долараў. Сутнасць незаконных дзеянняў простая - адкаты. Для гэтага адказныя работнікі Нафтана яшчэ ў чэрвені 2011-га ўступілі ў злачынную змову з трыма прадстаўнікамі камерцыйных структур. Следства высветліла, што сума хабараў склала больш як 240 тысяч еўра. А самы буйны - 900 тысяч - сарвалі супрацоўнікі МУС. Матэрыялы справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд. Канчатковае абвінавачанне прад'яўлена па артыкулах "Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі" і "Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры".