Завершана папярэдняе расследаванне па гучнай справе аб незаконным прадпрымальніцтве

20 августа 2014
Больш за 260 мільярдаў рублёў злачынная група зарабіла на адмыванні даходаў… На працягу двух гадоў 5 чалавек дапамагалі фірмам пераводзіць у наяўнасць прыбытак. За кожную здзелку камерсанты атрымлівалі 10-15% ад сумы аперацыі. Аферысты стварылі каля 130 падстаўных прадпрымальнікаў і юрасоб. У лжэбізнесменаў былі нават падробленыя пашпарты.


Следчыя ўжо ацанілі дзеянні ўдзельнікаў групоўкі. Аднак пачуць абвінавачанне асабіста змаглі не ўсе. Двое з пяці абвінавачаных зараз знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку.