Завершана мадэрнізацыя кантэйнернага тэрмінала станцыі Брэст-Паўночны

11 сентября 2019

Беларуская чыгунка завяршыла мадэрнізацыю кантэйнернага тэрмінала станцыі Брэст-Паўночны. Гэта дазволіць грунтоўна павялічыць прапускную здольнасць перавозак з Кітая ў Еўропу. Сёння кантэйнерныя цягнікі адпраўляюцца з 60 гарадоў Паднябеснай у кірунку 50 гарадоў 15 еўрапейскіх краін. Значны паток грузаў ідзе праз Беларусь. Мадэрнізацыя кантэйнернага тэрмінала станцыі Брэст-Паўночны дазволіць павялічыць яго перапрацоўчую здольнасць у паўтара раза, а плошчу для захоўвання кантэйнераў - удвая. Такія тэрміналы з'яўляюцца сувязным звяном паміж Еўропай, Кітаем і Азіяй і эканамічна інтэграваныя ў глабальны праект "Адзін пояс  і адзін шлях".