Завершаць святочныя ўрачыстасці тэлепраект "Плошча Перамогі" і салют з 30 залпаў у Мінску і абласных цэнтрах

9 мая 2019

На пляцоўцы ля Вечнага агню разгорнецца канцэртная праграма "Беларусь памятае". 

Пад адкрытым небам прагучаць песні ваенных гадоў у выкананні зорак беларускай эстрады. Трансляцыю ў прамым эфіры будзе весці тэлеканал "Беларусь 1". Пачатак у 21:30. Звяртаем увагу, што "Панарама" сёння выйдзе ў эфір у 20:30.

Фінальным акордам Дня Перамогі стане  яркі святочны салют. Вогненная феерыя з 30 залпаў у Мінску і абласных цэнтрах асвеціць неба ў 23:00. У сталіцы па традыцыі залпы будуць дадзеныя ў парку Перамогі, на тэрыторыі былога аэрапорта Мінск 1, на беразе вадасховішча Дразды і ў мікрараёне Уручча, а таксама з паркаў Горкага і Янкі Купалы.