Завяршаецца будаўніцтва новага экарынка пад Мінскам

15 января 2020
Новы экарынак на выездзе з Мінска павінен стаць штуршком для развіцця экалагічна чыстага земляробства і жывёлагадоўлі. Пра гэта нашым карэспандэнтам расказалі ў Мінаблвыканкаме. Зараз завяршаецца будаўніцтва новага экарынку. Ён размяшчаецца на выездзе са сталіцы ў накірунку Лагойска на трасе М 3, паблізу ад вёскі Валяр'янава. Заснавальнікі праекта - чатыры буйных агракамбіната. Яны ж з'яўляюцца інвестарамі, але размяшчаць сваю прадукцыю змогуць любыя вытворцы, якія пройдуць неабходны кантроль якасці. Плануецца, што рынак адкрыецца летам гэтага года.

На экарынку можна будзе набыць не толькі фермерскія прадукты, але і вытворчасць буйных беларускіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць малочную, мясную кашэрную прадукцыю, а таксама экалагічна чыстыя агародніну і садавіну.