Завяршаецца праца над трыпціхам "Будучыня" ў Каменнай Горцы

24 ноября 2019
Новая арт-кампазіцыя ў Каменнай Горцы! На вуліцы Прытыцкага завяршаецца праца над трыпціхам "Будучыня". Над апошнім муралам зараз працуе  іспанскі мастак. Дзве іншыя працы - сербскага і беларускага аўтараў - ужо гатовыя. Праз творчасць мастакі падзяліліся паданнямі і поглядамі на сучасную Беларусь. Трыпціх выкананы ў тэхніцы фотарэалізму: усе вобразы - гэта рэальныя жыхары Мінска. Мастакі заўважылі іх на вуліцах горада і вырашылі ўвасобіць у сваіх працах.