Сёння над горадам прайшоў першы аб'яднаны пралёт - ён цалкам паўтарае асноўны. Літаральна гадзіну таму над стэлай можна было ўбачыць усю паветраную калону. Асаблівасць гэтага года - гэта своеасаблівая зборная. Аснову складаюць ВПС Беларусі, але акрамя гэтага паляцяць звёны МНС, ДТСААФ і расійскія знішчальнікі СУ-27 і СУ-34. ВПС Расіі ў мінулай трэніроўцы над Мінскім морам не ўдзельнічалі з-за нялётнага надвор'я на смаленскім аэрадроме.
Паводле традыцыі на чале паветранай калоны - верталёты Мі-8 са штандарамі Беларусі, Узброеных Сіл і ВПС. Затым у небе з'яўляецца фігура Мі-26 у складзе звяна МНС, у ліку яго суправаджальных упершыню два канадцы AS-355. А завяршаюць марш вінтакрылых машын зубастыя алігатары расійскія К-52. Яшчэ адна рэпетыцыя авіяцыі па гэтым жа маршруце адбудзецца літаральна праз некалькі гадзін. А фінальная трэніроўка - заўтра бліжэй да абеду.













