Завяршаецца капітальны рамонт сталічнага праспекта Незалежнасці

5 августа 2013

Учора новае дарожнае пакрыццё з'явілася ў раёне плошчы Перамогі. Зараз рух там цалкам адкрыты.

Якасць асфальту галоўнай магістралі сталіцы на службовым транспарце ацаніў Аляксей Кандраценка.


Ідэальна роўнае і якаснае. Хоць заезды балідаў Формулы-1 праводзь. Так зараз выглядае дарожнае пакрыццё на праспекце Незалежнасці. Прынамсі, на ўчастку ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Казлова.


Яшчэ ўчора дарожнае кальцо плошчы Перамогі выглядала, як адна вялікая будаўнічая пляцоўка, дзе працавала шмат дарожнай тэхнікі.


Гэты ўчастак прыходзілася аб'язджаць. І вось сёння раніцай усе аўтамабілісты атрымалі зялёнае святло. А разам з ім - якаснае новае пакрыццё і свежую разметку.


Асфальт паклалі на некалькі слаёў так, што зараз да рамонту на гэтым адрэзку праспекта не вернуцца як мінімум некалькі гадоў.


Капітальны рамонт цэнтральных магістраляў сталіцы працягнецца. На чарзе 2 участкі праспекта Пераможцаў. Праўда, у найбліжэйшы час нязручнасцяў у аўтамабілістаў не ўзнікне. Рамонт адклалі на нявызначаны тэрмін.