Загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Вераніка Шымановіч - у інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі

3 октября 2013

Прышчэпка альбо народныя сродкі? У сталіцы пачалася масавая імунізацыя насельніцтва супраць грыпу. Каму трэба рабіць прышчэпку ў першую чаргу і хто можа разлічваць на бясплатную вакцынацыю? На гэтыя і іншыя пытанні сёння з 11-ці да 12-ці гадзін адкажа госць інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі - загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі - Вераніка Шымановіч.